Асіповіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 56-гадовага мясцовага жыхара аб наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.
Інцыдэнт здарыўся ў сярэдзіне мая. Мужчына падчас сваркі абліў кіпнем сваю 39-гадовую сужыцельніцу. Яна атрымала апёкі твару і цела, але да медыкаў не пайшла. У хуткую дапамогу жанчына звярнулася толькі калі ёй стала зусім дрэнна. Выратаваць яе не ўдалося.
Паводле заключэння эксперта, смерць наступіла ад тэрмічных апёкаў, якія ўскладніліся развіццём апёкавай хваробы ў стадыі септыкатаксемія.
Падазраваны затрыманы.
0
0
0
0
0
0