З 1 верасьня ў тукрмэнскіх ВНУ будзе скарочана вывучэньне «Рухнамы», напісанай колішнім прэзыдэнтам краіны Сапармуратам Ніязавым. Кнігу вывучалі як асобную дысцыпліну, цяпер жа яе будуць праходзіць толькі ў рамках грамадазнаўства, паведамляе polit.ru.

«Рухнама» зьмяшчае звод маральных правіл, прызначаных для ўсіх туркмэнаў. Туркменбашы сьцьвярджаў, што той, хто прачытае «Рухнаму» тройчы, «стане разумным, зразумее прыроду, законы, чалавечыя каштоўнасьці й пасьля гэтага трапіць проста ў рай».

Новы прэзыдэнт Туркмэніі Гурбаргулы Бэрдымухамэдаў крок за крокам разьвітваецца з спадчынай Туркмэнбашы.

У траўні з цэнтру Ашхабаду была прыбраная гіганцкая пазалочаная статуя Ніязава, а перад гэтым месяцам году вярнулі «даніязаўскія» назвы.

Бэрдымухамэдаў таксама вярнуў туркмэнам балет і інтэрнэт, але забараніў насіць гальштукі свайго ўлюбёнага чырвонага колеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?