Паўночная Карэя завочна абвясціла смяротны прысуд экс-прэзідэнту Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ і начальніку паўднёвакарэйскай разведкі Лі Бэн Хо, паведамляе ВВС.

AFP

AFP

Пхеньян абвінавачвае іх у змове з мэтай забойства паўночнакарэйскага правадыра Кім Чэн Ына і патрабуе ад Сеула іх выдачы.

Як заявіла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва КНДР, за арганізацыю замаху на забойства ў 2015 годзе вярхоўнага кіраўніка Паўночнай Карэі «здрадніку Пак Кын Хэ вынесены смяротны прысуд».

Паводле звестак паўночнакарэйскага агенцтва, указ аб смяротным пакаранні Пак Кын Хэ і Лі Бэн Хо выдадзены сумесна міністэрствам дзяржаўнай бяспекі, міністэрствам грамадскай бяспекі і цэнтральнай пракуратурай КНДР.

Крыніцы інфармацыі аб спробе забойства Кім Чэн Ына і датычнасьці да змовы паўднёвакарэйскага экс-прэзідэнта ў заяве не раскрываюцца.

Пак Кын Хэ страціла прэзідэнцкі пост у сакавіку 2017 года ў выніку імпічменту, выкліканага карупцыйным скандалам на радзіме, і ў цяперашні час знаходзіцца пад арыштам у Паўднёвай Карэі ў чаканні суда.

Нацыянальнае выведвальнае кіраванне Паўднёвай Карэі назвала сцвярджэннні паўночнакарэйскіх уладаў беспадстаўнымі, а пагрозы ў адрас сваёй краіны — невыбачальнымі.

У пачатку мая паўночнакарэйскае міністэрства дзяржаўнай бяспекі распаўсюдзіла заяву, у якім гаварылася, што нейкая тэрарыстычная група пры падтрымцы ЦРУ і выведкі Паўднёвай Карэі пранікла ў КНДР з мэтай здзяйснення забойства лідара краіны з дапамогай нейкага біяхімічнага рэчыва.

Паўночная Карэя знойдзе і «бязлітасна знішчыць» удзельнікаў групы, паабяцалі тады ўлады КНДР.

У панядзелак японская газета «Асахі Сімбун» паведаміла са спасылкай на неназваныя крыніцы, што ў 2015 годзе, у бытнасць прэзідэнтам, Пак Кын Хэ зацвердзіла план па звяржэнні лідара КНДР Кім Чэн Ына. Рэалізацыя плана, паводле даных газеты, была ўскладзеная на паўдневакарэйскую выведку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?