У Татарстане (РФ) сутыкнуліся грузавік і пасажырскі аўтобус, які рухаўся па маршруце «Самара - Іжэўск», паведамляе ВВС.
З 28 чалавек, якія ехалі ў ім, загінулі 13, у тым ліку двое дзяцей, 12 атрымалі цяжкія ўдары і апёкі, трое адпушчаныя на амбулаторнае лячэнне з лёгкімі траўмамі.
«Кіроўца аўтобуса 1961 года нараджэння здзейсніў сутыкненне з грузавіком, які рухаўся ў спадарожным кірунку і буксіраваў на жорсткай счэпцы аўтамабіль «Камаз». Пасля ўдару аўтобус перакуліўся і загарэўся», - удакладнілі ў МУС Татарстана.
Трое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, дзевяць у стане сярэдняй цяжкасці.
На відэа, апублікаваным МНС Татарстана, відаць, што аўтобус выгарэў практычна цалкам.
Кіроўца застаўся жывы.
0
0
0
0
0
0