Прычынай для такой інтэрнэт-акцыі стала нядаўняя заява расійскага Міністэрства замежных спраў, дзе партызан краін Балтыі назвалі злачынцамі. Гаворка ідзе пра «лясных братоў» — так неафіцыйна называюць узброеныя нацыянальна-вызваленчыя сілы, якія дзейнічалі ў 1940-1950-я гады на тэрыторыі Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Ініцыятарам флэшмобу стаў вядомы журналіст Андрус Тапінас, які абурыўся тым, што на расійскую прапаганду літоўская інфармацыйная прастора амаль ніяк не адрэагавала.

«Калі МЗС РФ на сваёй афіцыйнай старонцы можа паліваць нас брудам, мы на гэта можам адказаць. Ідзіце на іх старонку ў Facebook і пакіньце там ветлівае #крэмльнашугісторыюнеперапішаш», — заклікаў Андрус Тапінас.

На яго прапанову адрэагавалі тысячы людзей, якія сталі масава пакідаць розныя каментары, у тым ліку і нецэнзурныя. У выніку рэйтынг старонкі МЗС за некалькі гадзін знізіўся з 5 да 1 бала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?