У Беларусі 24 ліпеня чакаюцца залевы і навальніцы са шквалістым ветрам

Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца навальніцы, у асобных раёнах - моцныя залевы, магчымы град. Вецер 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м / с. Днём месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе +11-18 градусаў. Днём будзе ад +20 да 26 градусаў вышэй за нуль, па поўдні - да +29.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?