Пасажыр легкавіка загінуў пры сутыкненні з грузавіком у Смалявіцкім раёне, паведаміла БЕЛТА прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.

Інфармацыя аб ДТЗ каля в. Белая Лужа Смалявіцкага раёна паступіла ў службу выратавання сёння ў 07.58.

«Адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля «Міцубісі» і грузавога «Мэрсэдэс-410». Работнікі МНС з дапамогай адмысловай прылады дэблакавалі кіроўцу легкавіка. Пацярпелы з траўмамі рознай ступені цяжкасці быў шпіталізаваны. Таксама праводзіліся работы, каб дастаць загінулага пасажыра і змыць разлітае масла з праезнай часткі. Вадзіцель грузавога аўтамабіля не пацярпеў», - распавяла Анастасія Швайбовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0