У ЗША 15 ахоўнікам прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана прад'явілі абвінавачванні за напад на ўдзельнікаў мітынгу ў Вашынгтоне падчас яго візіту.

Пры гэтым усяго абвінавачванні былі выстаўленыя супраць 19 чалавек.

«19 чалавек, у тым ліку 15 турэцкіх супрацоўнікаў службы аховы, абвінавачваюцца ў нападзе на пратэстоўцаў у час візіту Эрдагана ў Вашынгтон у маі», — паведамляюць СМІ

16 мая ахова прэзідэнта Турцыі падчас яго візіту ў Вашынгтон зладзіла бойку з пратэстоўцамі. Прынамсі дзевяць чалавек пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0