Праверка па факце гібелі дырэктара «Кінавідэапракату» Юрыя Чачукевіча працягваецца. Пра гэта TUT.BY паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Праверка па факце гібелі працягваецца. У рамках праверкі прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку — пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная», - распавяла прадстаўнік ведамства.

Нагадаем, 28 ліпеня на праспекце Дзяржынскага ў Мінску было знойдзена цела мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні. Загінулым быў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» і дэпутат Мінскага гарсавета дэпутатаў, былы першы сакратар Мінскага гаркама БРСМ Юрый Чачукевіч.

Яму было 35 гадоў. Родныя і знаёмыя Чачукевіча адзначалі, што не вераць у версію суіцыду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0