Парламенты Беларусі і Польшчы павінны працаваць з максімальным ККД. Пра гэта заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна сёння падчас сустрэчы з віцэ-спікерам Сейма Польшчы Рышардам Тэрлецкім, піша БелТА.

«Народы Беларусі і Польшчы гістарычна разам, і мы заўсёды будзем разам. Гэта аб'ектыўная рэальнасць. Ад нашых міжпарламенцкіх адносін вельмі многае залежыць, таму мы павінны працаваць з максімальным высілкам і ККД», — адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

Кіраўнік польскай дэлегацыі Рышард Тэрлецкі у сваю чаргу падзякаваў беларускаму боку за гасцінны прыём і падкрэсліў, што візіт у Беларусь з'яўляецца вельмі важным. «Для нас вельмі важна было правесці гэты візіт. Мы былі тут крыху больш за год таму. Тады, пасля некалькіх гадоў застою ў нашых адносінах, мы аднаўлялі кантакты і супрацоўніцтва. Пра апошні год можна сказаць, што ён не прайшоў дарма: у нас актыўныя кантакты у многіх сферах, і мы сапраўды ідзем наперад і будзем далей развіваць наша ўзаемадзеянне «, - сказаў Рышард Тэрлецкі.

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўвалася беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0