Упершыню за 12 гадоў моцна змяніўся лагатып сэрвісу і дадаліся новыя функцыі для мабільнага дадатку.

Новы сайт выкананы па стандартах Material Design, які Google распрацавала для Android і сваіх сэрвісаў. Таксама з'явілася цёмная тэма афармлення, якая стала вельмі папулярнай за апошнія гады ў розных дадатках і нават аперацыйных сістэмах. 

Змяніўся таксама і мабільны дадатак. Цяпер версія YouTube для iOS і Android адаптуецца пад прагляд відэа ў партрэтным (вертыкальным) рэжыме без чорных палос. Для ўсіх стала даступная хуткая перамотка відэа па падвойным тайпе: калі зрабіць двайны тайп у левай частцы дысплэя — відэа пераматаецца на 10 секунд назад, калі ў правай — наперад. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?