Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў час тэлефоннай размовы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка расійскай дзяржавы.

«У час размовы лідары дзвюх краін абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін, міжнароднага парадку дня і графік будучых кантактаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Пуцін цёпла павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння, пажадаўшы яму моцнага здароўя і далейшых поспехаў. У прэс-службе дадалі, што раней прэзідэнт Расіі накіраваў беларускаму кіраўніку віншавальную тэлеграму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0