Sputnik

Sputnik

Міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі назваў беззаконнем, цэнзурай і ціскам на дзяржаву пагрозы, якія паступалі ў адрас стваральнікаў фільма «Мацільда» і кінатэатраў, у якіх яе маглі паказваць. Гэтыя пагрозы ўжо прывялі да таго, што ад паказу фільма адмовілася адна з найбуйнейшых сетак кінатэатраў у Расіі.

Міністр папрасіў кіраўніцтва праваахоўных органаў «жорстка спыніць ціск на дзяржаву і кінабізнэс з боку раз'юшаных актывістаў «з іх грамадска небяспечнымі метадамі навязвання сваіх перакананняў».

«Любыя намеры» ініцыятыўшчыкаў «на месцах» забараніць паказ, любыя спробы ціску на прыватныя або муніцыпальныя кінатэатры — гэта чыстай вады беззаконне і цэнзура, якая наўпрост забаронена Канстытуцыяй РФ», - гаворыцца ў заяве міністра, атрыманым Рускай службай Бі-бі-сі ад яго памочніка.

Мядзінскі заявіў, што адзіным і вычарпальным дакументам, які дазваляе пракат фільма ў Расіі, з'яўляецца пракатнае пасведчанне федэральнага ўзору, якое выдае міністэрства культуры. У «Мацільды» яно ўжо ёсць.

У сувязі з гэтым міністр звярнуўся да кіраўніцтва кінасетак з заклікам не паддавацца на пагрозы. «Вашу працу ацэньвае глядач, а сектанты-падпальшчыкі — гэта кліенты іншых спецыялізаваных устаноў», - заявіў ён.

У заяве згадваецца дэпутат Дзярждумы Наталля Паклонская, якая вядомая як заўзятая праціўніца фільма. Яна настойвала, што аўтары карціны абражаюць пачуцці вернікаў, апісваючы пазашлюбную сувязь расійскага імператара Мікалая II, залічанага да святых.

«Не ведаю, якімі меркаваннямі кіруецца паважаная спадарыня Паклонская, ладзячы і падтрымліваючы гэты гвалт. Можа, і ад шчырага сэрца. Тым больш, не гатовы разгадваць матывацыі рознакаліберных актывістаў-падпальшчыкаў, якія нахабна называюць сябе «праваслаўнымі», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0