Аляксандр Лукашэнка разлічвае на актыўную падтрымку Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця малога і сярэдняга бізнесу ў краіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам ЕБРР Сумай Чакрабарці.

«Адна з просьбаў, якую я хачу адрасаваць вам, як раз у трэндзе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця — гэта падтрымка малога і сярэдняга бізнэсу. Мы зараз выключную ўвагу вырашылі надаць гэтаму напрамку развіцця эканомікі нашай краіны. Будучая пяцігодка будзе накіравана менавіта на тое, каб разняволіць ініцыятыву канкрэтных людзей, калектывы, якія былі надаць большую дынаміку здольнасцях чалавека, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Маючы ў краіне стабільнасць, бяспеку і кіравальнасць, мы б хацелі даць ін ініцыятыўным людзям больш свабоды ў самарэалізацыі, перш за ўсё ў вытворчай сферы, у сферы паслуг. Мы вельмі разлічваем на вашу падтрымку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?