Удзельнікі акцыі 8 верасня, прымеркаванай да Дня беларускай вайсковай славы, пачалі атрымліваць выклікі ў міліцыю для складання пратаколаў паводле артыкула 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Сярод іх сустаршыня БХД Павел Севярынец, актывісты Леанід Кулакоў, Сяргей Кунцэвіч, сустаршыня руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая, Алесь Макаеў. Пратаколы складуць на прадстаўніка кампаніі «Альтэрнатыва» Дзмітрыя Сільчанку і на Вячаслава Сіўчыка.

Грэта Сабалеўская ў цэнтры з БЧБ-палатном.

Грэта Сабалеўская ў цэнтры з БЧБ-палатном.

Сярод пастаянных удзельнікаў акцый, якіх выклікаюць у міліцыю, ёсць і імёны маладзёнаў. Так, 22-гадовую Грэту Сабалеўскую спынілі адразу пасля пятнічнага мерапрыемства: яна дапамагала несці іншым людзям бел-чырвона-белае палатно. Дзяўчыну звазілі ў пастарунак, перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі, а 15 верасня выклікаюць у Цэнтральны РАУС Мінска.

Мы звязаліся з Грэтай (якую на самой справе зваць Маргарытай), каб распытаць яе пра першы для яе досвед наступстваў выказвання пратэсту.

Фота Грэты-Маргарыты з сацыяльных сетак.

Фота Грэты-Маргарыты з сацыяльных сетак.

«Звычайна я не прапускаю нiводнай акцыi, бачыла i Дзень Волi, i Чарнобыльскi шлях, i летнiя пратэсты. У гэты раз пайшла на мерапрыемства адна, але на месцы сустрэла шмат знаёмых. Міліцыянты спынілі мяне потым ужо ў метрапалітэне, проста падышлі, нічога не растлумачылі і папрасілі прайсці з імі ў аддзяленне. Адпусцілі хутка, але вось, як сведчыць паперка, зноў чакаюць мяне 15 верасня».

З бацькамі ў Грэты палітычныя погляды моцна розняцца, але яны не жывуць разам, таму ў такія моманты дзяўчына сама за сябе адказвае. Сябры раяць ёй не ісці другі раз у міліцыю, але яна не лічыць сябе злачынцам, таму будзе весці з праваахоўнікамі адкрыты дыялог.

Цікава, што тата дзяўчыны родам з Расіі, а маці — полька. Яна ж усведамляе сябе беларускай. Мову Маргарыта самастойна пачала вывучаць не так даўно. На жыццё ж зарабляе перакладамі з кітайскай.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыі ўжо былі выпісаныя першыя штрафы: 460 рублёў павінен заплаціць дзяржаве актывіст Станіслаў Паўлінковіч.

Чытайце па тэме: 300 чалавек пратэставалі ў Мінску супраць вучэнняў «Захад-2017» ВІДЭААНЛАЙН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?