Міністэрства замежных спраў Беларусі аб'явіла конкурс на стварэнне двухсерыйнага фільма, прысвечанага гісторыі дыпламатыі Беларусі.

Прапанову аб адкрытым конкурсе на стварэнне фільма размешчана на афіцыйным сайце дзяржзакупак.

Хранаметраж карціны — 26 хвілін. Прыкладны кошт праекта — да 27000 разам з ПДВ (крыху менш за 14 тысяч даляраў).

Як напісана ў конкурсных дакументах, выканаўца павінен будзе распрацаваць «арыгінальны сцэнарны план, арыгінальнае рэжысёрскае рашэнне, арыгінальную канцэпцыю, сінопсіс, літаратурны сцэнарый фільма».

Да пачатку непасрэднага стварэння фільма неабходна пісьмова ўзгадніць з МЗС сцэнарый карціны.

У якасці моў агучвання і тытроўкі прапануюцца рускую і беларускую. «Аднак прапанова, падрыхтаваная ўдзельнікам, а таксама ўся карэспандэнцыя і дакументацыя, звязаныя з гэтай прапановай, павінны быць напісаны на беларускай і (або) рускай мовах», — удакладняецца ў конкурсных дакументах.

Музыка да фільма па задумцы МЗС таксама павінна быць арыгінальнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?