Сёньня ў швэдзкім Мальмё прайшло лёсаваньне плэй‑оф да моладзевага чэмпіянату Эўропы па футболе. Нас гэтая падзея таксама не абмінула. Каманда Юр’я Курненіна, хоць і заняла ў групе другое месца, але выйшла далей.

У выніку лёсаваньня нашым супернікам стала зборная Турцыі.
Першы матч з гэтай камандай пройдзе ў гасьцях 11 ці 12 кастрычніка, а праз тры дні каманды сыграюць у Беларусі.

Туркі выйшлі ў плэй‑оф з другой адборачнай групе, дзе іх супернікамі былі Ўкраіна, Чэхія, Армэнія і Ліхтэнштэйн. У васьмі матчах каманда Турцыі атрымала шэсьць перамог, а таксама па разу сыграла ў нічыю і прайграла. Агульная розьніца забітых і прапушчаных галоў 18 — 6.

Астатнія пары выглядаюць наступным чынам: Германія — Францыя, Данія — Сэрбія, Аўстрыя — Фінляндыя, Уэльс — Англія, Італія — Ізраіль, Швайцарыя — Гішпанія. Першынства Эўропы пройдзе ў 2009 годзе ў Швэцыі.

Нагадаем, што адзіны раз зборная Беларусі гуляла на моладзевым першынстве Эўропы ў 2004 годзе пад кіраўніцтвам Юр’я Пунтуса, але не змагла выйсьці з групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?