16 верасьня чацьвёра лідэраў беларускай апазыцыі сустрэліся з 15 пасламі краін ЭС.
Апазыцыю падчас сустрэчы рэпрэзэнтавалі старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і каардынатар Руху за Свабоду Віктар Карняенка.
Падрабязнасьці сустрэчы не раскрываюцца, вядома толькі, што абмяркоўваўся ход выбарчай кампаніі і ўзаемадачыненьні ў пасьлявыбарчы пэрыяд.
Лідэры апазыцыі заявілі, што выбары нельга ўжо прызнаваць ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі.
Менавіта правядзеньне дэмакратычных выбараў – галоўная ўмова размарожваньня дачыненьняў Эўрасаюзу зь Менскам.
0
0
0
0
0
0