«Мы не дапусцім ніякага неспакою нідзе — ні ў Мінску, ні ў іншых гарадах», — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 верасня на нарадзе аб ходзе выбарчай кампаніі, павадмляюць афіцыйныя крыніцы.

Пры гэтым ён зазначыў, што беспарадкі «могуць быць толькі ў Мінску, каб паказаць, што «улада загнівае» і таму падобнае».

А.Лукашэнка лічыць, што апазіцыя «гатова зрабіць штосьці накшталт украінскага варыянту».
«Паглядзіце, выбары яшчэ не пачаліся, а апазіцыя ўжо пагражае байкотам і збірае палаткі для арганізацыі другога «майдана» ў той час, як толькі зачыняцца ўчасткі для галасавання», — сказаў ён.

А.Лукашэнка таксама падкрэсліў, што падтрыманне дысцыпліны, парадку і стабільнасці ў краіне ў час выбарчай кампаніі з’яўляецца задачай праваахоўных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?