New York Post
На Манхэтэне на аўтавакзале Порт-Аторыці адбыўся выбух, паведамляе «Бі-бі-сі» са спасылкай на паліцыю Нью-Ёрка. Ніякіх звестак аб пацярпелых і прычынах выбуху пакуль няма.
Выбух адбыўся каля Таймс-сквер, на перасячэнні 42-й стрыт і 8-й авеню. Лініі метро A, C і E эвакуююць.
ABC Eyewitness News са спасылкай на крыніцы ў паліцыі сцвярджае, што выбухнула самаробная бомба, вырабленая з кавалка трубы.
Port Authority з'яўляецца найбуйнейшым аўтавакзалам у ЗША, абслугоўвае больш за 65 мільёнаў людзей у год.
0
0
0
0
0
0