Малады чалавек знік яшчэ 26 лістапада. У той дзень ён паехаў у камандзіроўку ў вёску Пякалін, што недалёка ад Мінска. Са сталіцы Элвіс Баркоўскі выехаў прыкладна ў 17:00—18:00. Далейшае яго месцазнаходжанне невядома, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «ЦэнтрСпас». Хлопца шукае РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна.
У Гродне малады чалавек пражывае па адрасе вуліца Паповіча, 20.
Прыкметы: рост 175 см, целасклад хударлявы, вочы карыя, валасы цёмна-русыя. Таксама ў маладога чалавека ёсць вялікі шнар на шыі.
Быў апрануты: чорны пухавік Helly Hansen, светлыя джынсы, чорна-залацістыя красоўкі фірмы «merrell».
0
0
0
0
0
0