Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пытанне аб замацаванні паняцця «крымінальная правіннасць» у КК «заслугоўвае ўвагі», мяркуе генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

— Яшчэ крыміналісты не прыйшлі да адзінай думкі, але я таксама лічу, што гэтае пытанне заслугоўвае ўвагі, — заявіў Аляксандр Канюк, адказваючы на пытанне пра ўвядзенне паняцця «крымінальная правіннасць». — Ёсць такі род крымінальных спраў, малазначных, якія, з пункту гледжання права, можна разглядаць не як злачынства. Бо, калі чалавек здзяйсняе злачынства, у яго сур'ёзна змяняецца сацыяльны статус. Гэта на ўсё жыццё. З гэтага пункту гледжання, можа быць, ёсць сэнс падумаць пра гэта.

Нагадаем, Рада па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры прэзідэнце зацвердзіла план работы на 2018 год. Першае вынесенае пытанне — неабходнасць замацавання ў КК паняцця «крымінальная правіннасць». Да крымінальных правіннасцяў у іншых краінах адносяць злачынствы невялікай цяжкасці (дробны крадзеж, абразу, нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў). чалавека, які здзейсніў такі паступак, судзяць у спрошчаным рэжыме, яму не могуць прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, а самае галоўнае — ён не будзе лічыцца судзімым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?