Уладальнік фірмы Space X Ілан Маск апублікаваў сёння у сваім твітар-акаўнце фота электрамабіля Tesla сваёй вытворчасці, які мае ўжо ў студзені будучага года адправіцца ў падарожжа ў адзін канец на арбіту Марса.

Tesla Roadster каля корпусу ракеты.

Tesla Roadster каля корпусу ракеты.

Электрамабіль стане адзіным «пасажырам» тэставага палёту ракеты «Falcon Heavy». Пасля набліжэння да Марса яе галаўная частка мае ўвайсці на эліптычную арбіту, і заставацца там неакрэслена доўгі час. Палёт патрэбны для адпрацоўкі элементаў марсіянскай праграмы Space X, якая, паводле Маска, мае пачацца паміж 2022 і 2024 годам.

«Грузам стане мая вішнёвая Tesla Roadster, у якой будзе граць «Space Oddity» (Дэвіда Боўі — Рэд.). І яна застанецца ў глыбокім космасе з мільярд год, калі не выбухне падчас старту», — напісаў Маск у твітары анансуючы пуск.

Дакладная дата запуску пакуль не вызначаная. Аднак ракету ўжо пачалі рыхтаваць у ангары на мысе Канаверал у штаце Фларыда.

Falcon Heavy на мысе Канаверал

Falcon Heavy на мысе Канаверал

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?