Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч быў адным з гасцей навагодняй праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1». Па сцэнары, ён спыніў машыну «Джылі» з тэлевядоўцамі, расхваліў яе, нагадаў пра шкоду алкагалізму, а пасля сеў за руль і расказаў пра сябе і свае хобі.

«Хобі — сачу за навінкамі зброевага рынку, — сказаў міністр. — Я патомны паляўнічы. У мяне вялікая калекцыя зброі. Моцна памяшаны на гэтым. Спецыяльна ўзяў ліцэнзію на калекцыянаванне, бо перавысіў усе дапушчальныя межы па зброі».

«Адных пісталетаў не ведаю колькі, — расказаў Шуневіч. — Рэальных толькі тры. Астатнія — макеты. Рарытэтных нідзе не возьмеш. Па законе нельга. А ўзнагародных толькі тры», — сказаў Шуневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0