31 снежня каля 22.15 петарда трапіла ў акно кватэры, размешчанай на 10-м паверсе 12-ці павярховага жылога дома па вуліцы Заслаўскай у Мінску. Петарда разбіла шыбу, але ў кватэру не трапіла, паведамляе мінскае гарадское ўпраўленне МНС.

Ужо праз 20 хвілін падобны выпадак адбыўся на 3-м паверсе ў 5-ці павярховым жылым доме па вуліцы Кахоўскай. Петарда разбіла шыбу ў кватэры 74-гадовай пенсіянеркі.

Акрамя таго, за ноч ад няправільнага выкарыстання піратэхнікі пацярпелі 3 чалавекі. Гэта былі хлопцы 13, 15 і 19 гадоў.

26-гадовы хлопец атрымаў апёк, калі запальваў бенгальскія агні.

А адной 33-гадовай жанчыне петарда, пушчаная суседзямі, трапіла ў верхнюю губу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?