Амерыканскія навукоўцы распавялі, што глабальнае пацяпленне пагражае чалавецтву знікненнем шакаладу. Каб мы не засталіся без какава-бабоў, спецыялісты ўжо пачалі распрацоўваць метад «рэдагавання» ДНК-структуры пладоў шакаладнага дрэва, які дапаможа прыстасаваць іх да кліматычных змен, паведамляе БелТА.

Такую тэхналогію назвалі CRISPR. Яна павінна зрабіць какава-бабы больш устойлівымі да сухога і спякотнага клімату, а таксама дапамагчы павялічыць ураджайнасць. Спонсарамі дадзенай распрацоўкі выступаюць вытворцы кандытарскіх вырабаў, якія зацікаўлены ў поспеху даследавання.

Таксама «рэдагаванне» ДНК-структуры дапаможа павялічыць геаграфію росту дрэў. Зараз яны растуць выключна каля экватара, у пастаянным цёплым надвор'і і стабільнай вільготнасці. Але па прагнозах навукоўцаў, да 2050 года кліматычныя змены могуць прывесці да поўнага знікнення какава-бабоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0