Літоўская Канферэнцыя біскупаў абвясціла, што вызваляе вернікаў ад неабходнасці пасціцца ў першую пятніцу Вялікага дзень посту — 16 лютага, піша Delfi.lt

Ва ўсе пятніцы Вялікага посту католікі абавязаны ўстрымлівацца ад мясных страў. Аднак у гэтым годзе першая пятніца Вялікага посту выпадае на 16 лютага, а гэта 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Літвы.

«Гэтая дата важная і для Касцёла. Незалежную Літву стварылі вернікі. З улікам гэтай радаснай і значнай для нашай краіны падзеі, біскупы заклікаюць далучыцца да малітвы падзякі за дар свабоды 16 лютага, і вызваляюць вернікаў ад выканання патрабавання поста», — сказана ў паведамленні. Аднак усе ахвотныя могуць трымаць пост у гэты дзень.

«Давайце дзяліцца адзін з адным радасцю незалежнасці! Няхай нішто не азмрочвае вашу радасць», — сказана ў паведамленні літоўскіх біскупаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0