Гімназія №23. Фота Сяргея Гудзіліна.
Гімназія №4 робіць Фрунзенскі раён самым беларускамоўным сярод школьнікаў. Сёлета тут 40 класаў, па чатыры ў кожнай паралелі, за выключэннем 10-й і 11-й (у іх па два класы). Плюс у гэтым навучальным годзе ў раёне паболела беларускамоўных першакласнікаў — адкрыліся два новыя класы.
На другім месцы — Заводскі раён. Высокая пазіцыя дастаецца яму дзякуючы гімназіі №14, дзе агулам 24 класы. І ўжо другі год запар у пачатковай школе №112, што ў гэтым раёне, адкрываюць беларускамоўны першы клас.
Трэцяе месца ў Першамайскага раёна. Тут дзве школы, у якіх вучаць па-беларуску: гімназія №9 і сярэдняя школа №190. У гімназію ў 2017/2018-м, як заўсёды, набралі адзін клас, у сярэднюю школу чацвёрты год набіраюць адразу два беларускамоўныя класы.
Ніжэй — агульная табліца беларускамоўных класаў па мінскіх школах, якую Камітэт па адукацыі даслаў заснавальніку праекта Svaje.by Паўлу Коласу [нядаўна на рэсурсе з'явіўся поўны спіс дзіцячых садкоў з беларускамоўнымі групамі ў Мінску]. Параўнайце, у якіх паралелях іх больш, а ў якіх — менш. Трэба адзначыць, што агулам колькасць беларускамоўных класаў расце.
Калі выпускнікоў сёлета ўсяго шэсць класаў, то дзевяцікласнікаў — 11 класаў, а першакласнікаў — 19.
Раён | Установа адукацыі | Беларускамоўныя класы па паралелях | ||||||||||
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | ||
Заводскі | Гімназія №14 | 3 | 3 | 3 | 3 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 1 | 1 |
Пачатковая школа №112 | 1 | 1 | ||||||||||
Ленінскі | Гімназія №28 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 |
Маскоўскі | Сярэдняя школа №60 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Партызанскі | Сярэдняя школа №72 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | ||||||
Першамайскі | Гімназія №9 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | |||
Сярэдняя школа №190 | 2 | 2 | 2 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | ||
Савецкі | Гімназія №23 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 1 | 1 | 1 |
Фрунзенскі | Гімназія №4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 2 | 2 |
Сярэдняя школа №56 | 1 | |||||||||||
Сярэдняя школа №128 | 1 |