Фота Сяргея Гудзіліна
У суботу ноччу і раніцай пад уплывам атмасферных франтоў на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег, дождж, у асобных раёнах — моцны мокры снег і яго наліпанне, месцамі туман, галалёд.
Днём надвор'е крыху палепшыцца. Мокры снег з дажджом чакаецца толькі па ўсходзе краіны. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Мінімальная тэмпература ноччу складзе -1 … -7°С, па паўднёвым усходзе краіны 0 … +2°С, максімальная тэмпература днём -2 … + 4°С.
У нядзелю, 4 лютага, чакаецца некамфортнае ветранае з ападкамі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, разам з моцным парывістым ветрам і завірухай. Па паўднёвым усходзе краіны — працяглыя моцныя ападкі (у асноўным, мокры снег), месцамі галалёд.
Паводле папярэдніх разлікаў сіноптыкаў, месцамі па паўднёва-ўсходняй палове краіны прырост снегу складзе 10-15 см. На нядзелю абвешчана папярэджанне аб моцным ветры па краіне і моцных ападках па паўднёвым усходзе краіны.
Падмарозіць, так што дарогі будуць слізкімі. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -2 … -8°С, па паўднёвым усходзе каля 0°C.
У панядзелак, 5 лютага, з ростам атмасфернага ціску надвор'е надвор'е палепшыцца, але тэмпература працягне зніжацца. У асобных раёнах не абыдзецца без кароткачасовага снегу, на дарогах будзе слізка. Ноччу па ўсходняй палове — моцны парывісты вецер.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу панізіцца да -7 … -14°С, па паўднёвым захадзе складзе -5 … -6°С. Максімальная днём — у межах ад -3°С па паўднёвым захадзе да -11°С па паўночным усходзе краіны, паведамляе Tut.by.