Сёння спаўняецца 95 год Народнаму мастаку Беларусі Леаніду Шчамялёву.
Ён нарадзіўся ў 1923-м у Віцебску Шагала і Малевіча, ваяваў у Другую сусветную, быў цяжка паранены падчас вызвалення Беларусі.
Больш за паўстагоддзя Шчамялёў у мастацтве. Яго карціны можна пабачыць у Нацыянальным мастацкім, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Трацякоўскай галерэі, іншых зборах і калекцыях па ўсім свеце. З карцін, падораных Мінску, склалася цэлая галерэя Шчамялёва.
Шчамялёў малюе побытавыя сюжэты, прыроду, вялікую ўвагу надае гістарычнай тэматыцы.
Прапануем згадаць карціны мастака, створаныя ў яго пазнавальнай манеры.
Зима. 1957.
Герой Савецкага Саюза генерал-маёр Л.М. Даватар. 1975.
Парад войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні. 1990-я.
Сон. 1996.
0
0
0
0
0
0