Аляксандр Лукашэнка абнавіў кіраўнікоў буйных дзяржаўных СМІ.

* * *

Дырэктар БелТА Дзмітрый Жук стаў галоўным рэдактарам «Советской Белоруссіі» замест Паўла Якубовіча.

Жук некалі ўзначальваў прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі. Ён сын пісьменніка Алеся Жука, аўтара «Палявання на апошняга жураўля».

Якубовіч яшчэ за савецкімі часамі здабыў сабе славу як фельетаніст. У 1991 годзе ён рэзка выступіў супраць ГКЧП. А ў 1996 годзе нечакана для многіх падтрымаў Лукашэнку.

* * *

Старшынёй Белтэлерадыёкампаніі замест Генадзя Давыдзькі прызначаны Іван Эйсмант.

Эйсмант працаваў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Ён — муж Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі. А таксама брат спартыўнай тэлежурналісткі Ганны Эйсмант.

Цікава, што ён скончыў Акадэмію міліцыі. Сям'я паходзіць з Гродзенскага раёна, беларуска-польскага прымежжа.

Давыдзька ж сфакусіруецца на працы ў «Белай Русі».

* * *

Першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі прызначаны гендырэктарам тэлеканала СТБ. Раней гэту пасаду займаў Юрый Казіятка.

* * *

Лукашэнка, закранаючы будучыню Паўла Якубовіча зазначыў, што «страціць яго не павінны». «У яго вялікі кавалак працы (ён абраны старшынёй грамадскага савета пры МУС). І гэтую работу трэба ўзмацніць. Гэта нешта падобна кантролю за праваахоўнымі органамі. Пагатоў, што не я ініцыяваў гэты грамадскі савет пры МУС, а самі міліцыянты. Малайцы», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«У Паўла Ізотавіча працы хопіць. Я думаю, ён не сыдзе ад сваёй прафесійнай дзейнасці. І Давыдзька, і ён, як я ўжо казаў, павінны ў СМІ працаваць і супрацоўнічаць з імі. У якой форме — трэба вызначыцца, - заявіў Лукашэнка.

— што тычыцца Давыдзькі, я думаю, яго статус трэба павышаць і разгледзець пытанне, унесці прапанову, аб яго накіраванні ў Савет Рэспублікі сенатарам. Гэта ўзмоцніць яго пазіцыі. Я не выключаю, што і Павел Якубовіч зможа там працаваць. Нам вельмі патрэбныя дасведчаныя людзі.

Прытым людзі, якія прайшлі гэты пераломны перыяд ў нашай гісторыі - дарогу ад Савецкага Саюза да незалежнай Беларусі. Людзі, правільна разумеюць гэты перыяд і тыя перамены, якія адбыліся».

president.gov.by

president.gov.by

***

«Задача стаіць адна — сумленна, справядліва паказваць тое, як жыве краіна, не юліць і даць людзям максімальна аб'ектыўную інфармацыю», — заявіў Дзмітрый Жук прадстаўнікам СМІ.

Для гэтага, паводле яго слоў, неабходна выконваць абсалютна простыя рэчы: слухаць і чуць, бачыць і, самае галоўнае, улічваць інтарэсы грамадзян. «Рабіць газету, рэдактарам якой я прызначаны, менавіта ў інтарэсах яе чытачоў, гэта значыць беларусаў», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра новага старшыню Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта

Пяць фактаў пра прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант — шмат ФОТА

Давыдзька пасля адстаўкі: Ці мне сорамна? Ганаруся, што змагаўся за стабільнасць

Якубовіч: Я 24 гады ўзначальваў самую буйную рэдакцыю, і больш у мяне няма сіл рабіць гэта

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0