Аляксандр Лукашэнка прызначыў Мікалая Латышонка памочнікам прэзідэнта па агульных пытаннях, піша БелТА. Раней гэту пасаду займаў Мікалай Корбут.

Мікалай Латышонак нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Забор'е Мёрскага раёна. Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (1988). У 2011-м атрымаў дыплом Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.

З 1988 па 1993 год праходзіў службу ва ўзброеных сілах на тэрыторыі Казахстана, а затым да 1995 года ў пагранічных войсках Беларусі.

У 1995 годзе ён перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта Беларусі. Тут ён прайшоў шлях ад старшага афіцэра да начальніка ўпраўлення асабістай аховы. Са жніўня 2017 года знаходзіцца ў запасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0