Заснавальнік кампаній SpaceX і Tesla Ілан Маск прэзентаваў тостар ў форме галавы Дарта Вэйдара з касмічнай эпапеі «Зорныя войны». Ён выклаў фатаграфію ў Instagram.

«Мой новы тостар», — падпісаў здымак Ілан Маск.

Пост сабраў больш за 800 тысяч лайкаў за суткі. 20 тысяч карыстальнікаў пакінулі пад ім каментары.

У студзені Маск здзівіў падпісчыкаў Twitter бяспечным бытавым агнямётам, які ён анансаваў «на выпадак зомбі-апакаліпсісу», і змясціў спасылку на сайт boringcompany.com, дзе можна было зрабіць замову. Прылада прадавалася за 500 даляраў, аднак з улікам падаткаў і дастаўкі кошт ўзрастаў да 700 даляраў. Менш як за тыдзень прадпрымальнік прадаў усе 20 тысяч дэвайсаў, нагадвае lenta.ru.

boringcompany.com

boringcompany.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0