Арганізатараў нелегальнага «сэкс-трэнінгу» Аляксандра Кірылава (Алекс Леслі) і Анастасію Вашукевіч (Насця Рыбка), затрыманых у Тайландзе, чакае суд і дэпартацыя, заявіў загадчык консульскага аддзела пасольства Расіі Уладзімір Сасноў.

«Паліцыя Патаі неафіцыйна паведаміла нам пра затрыманне расяінаў, якія ўдзельнічалі ў нелегальным трэнінгу. Неафіцыйна таму, што пра затрыманні за нелегальную працу і візавыя парушэнні паліцыя не абавязаная апавяшчаць пасольствы. Паліцыянты пацвердзілі, што сярод затрыманых асоб прысутнічаюць Аляксандр Кірылаў, вядомы як Алекс Леслі, і Анастасія Вашукевіч, якую ў Расіі ведаюць як Насцю Рыбку», - сказаў дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0