Цырульні «Ясь і Яніна», якія знаходзіліся на вуліцы Казлова ў Мінску, спынілі працу, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

З пытаннем, чаму так адбылося, журналістка звярнулася ў ААТ «Усход», якому належылі цырульні. Начальнік юрыдычнага аддзела прадпрыемства Валянціна Ляўкоўская сказала:

— Скончыўся тэрмін дамовы арэнды з УП «ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска», і нам прапанавалі вызваліць абодва памяшканні. Чатырох цырульнікаў, аднаго майстра манікюру і аднаго — педыкюру «Яніны» мы перавялі ў іншую цырульню. У «Ясю» працавалі тры мужчынскія майстрыхі. Яны звольніліся.

Той факт, што арэндадаўца не даў магчымасці цырульням працягнуць дзейнасць, аказваючы людзям запатрабаваныя паслугі, выклікаў здзіўленне. Але званок ва УП «ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска» ўсё расставіў па сваіх месцах.

— У аб'ектаў набралася вялікая запазычанасць за арэнду, — патлумачыла начальнік аддзела нежылога фонду прадпрыемства Наталля Шырокая. — Пагашаць яе яны нават не пачалі. А мы, згодна з указам прэзідэнта ад 15 лiстапада 2016 г. № 421, частку сродкаў з кожнай дамовы абавязаны рэгулярна пералічваць у бюджэт. І ў нас не было іншага выйсця, акрамя як перапыніць дагаворныя адносіны.

Далейшы лёс вызваленых квадратных метраў будзе вырашаць камісія, якая разгледзіць прапановы па іх мэтавым выкарыстанні. Потым памяшканні выставяць на аўкцыён. Але не факт, што ў выніку туды заедуць аб'екты індустрыі прыгажосці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0