Еўракамісія ў 2016 г. правяла ў Літве апытанне, якое паказала, што 48% згодныя адмовіцца ад манет вартасцю ў 1 і 2 цэнты. Падчас паўторнага даследавання ў 2017 годзе адмовіцца колькасць такіх людзей вырасла да 52%.

 «Гэта значыць, што трэба пачаць дыскусію», — сказаў прадстаўнік Цэнтрабанка Літвы Дэйвіс Станкявічус.

Раней пытанне аб адмове ад манет у 1 і 2 цэнты было пастаўлена ў Эстоніі.

Па словах Станкявічуса, у выпадку адмовы ад дробных манет цэны не вырастуць, «Проста калі будуць выбіваць чэк за ўсе пакупкі, агульную суму акругляць», - сказаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0