Кампанія Uber заявіла аб спыненні выпрабаванняў беспілотных аўтамабіляў ва ўсіх гарадах ЗША пасля дарожнага здарэння са смерцю чалавека.
У панядзелак у горадзе Тэмпе, штат Арызона, такі аўтамабіль збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу.
Кампанія паведаміла, што супрацоўнічае з уладамі штата ў расследаванні інцыдэнту.
Летась кампанія Uber ужо спыняла выпрабаванні беспілотных аўтамабіляў, пасля таго як пазадарожнік маркі Volvo перавярнуўся ў Арызоне.
Кіраўнік кампаніі Дара Хасроўшахі заявіў, што глыбока засмучаны трагічнай весткай.
«Нашы думкі — з блізкімі загінулай, і мы супрацоўнічаем з мясцовымі праваахоўнымі органамі, каб зразумець, што адбылося», — напісаў ён у «Твітары».
У ДТЗ ужо траплялі і беспілотныя аўтамабілі, распрацаваныя іншымі кампаніямі — у прыватнасці, машына, якую выпрабоўвала карпарацыя Google, падчас заезду ў 2016 годзе ўрэзалася ў борт аўтобуса. Тады пацярпелых не было.