Праваахоўнікі метрапалітэна Кіева выявілі на станцыі пасажыра, які вёз у заплечніку трацілавую шашку, пластыд, запалы і дэтанатары.

«Сёння каля 6.00 на станцыі метро «Жытомірская» супрацоўнікі паліцыі метрапалітэна затрымалі мужчыну, які накіроўваўся ў цэнтр горада. Увагу праваахоўнікаў прыцягнуў заплечнік пасажыра, пры аглядзе якога і выявілі трацілавую шашку вагой каля 100 грамаў, 100 грамаў пластыду, запалы для ручных гранат і дэтанатары. Для дакументавання падзеі на месца выклікалі следча-аператыўную групу», — гаворыцца ў паведамленні Аддзела камунікацыі сталічнага аддзялення паліцыі, апублікаваным у чацвер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0