Сейм Латвіі ў канчатковым чытанні прыняў папраўкі да закона аб адукацыі. Папраўкі прадугледжваюць паступовы пераход школ нацыянальных меншасцяў на навучанне на дзяржаўнай мове, паведамляе Delfi.lv.

Папраўкі падтрымалі 58 дэпутатаў, 18 - прагаласавалі супраць.

Падрыхтаваны Міністэрствам адукацыі і навукі праект паправак прадугледжвае правесці рэформу ў навучальных установах нацыянальх меншасцяў ў 2021/2022 навучальным годзе, пастанавіўшы, што дашкольнае навучанне з'яўляецца білінгвальным. У пачатковай школе (1-6-я класы) навучанне ажыццяўляецца па трох мадэлях (пры гэтым 50% прадметаў выкладаецца на латышскай мове), на завяршальным этапе базавай адукацыі (7-9-я класы) 80% навучальнага працэсу забяспечваецца на дзяржаўнай мове. У сярэдняй школе (10-12-я класы) — навучанне ідзе толькі на латышскай мове, за выключэннем прадметаў, звязаных з роднай мовай (родная мова і літаратура).

Пераход да гэтага будзе забяспечаны паступова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0