У Ашмянскім раёне загадчыца адной з жывёлагадоўчых ферм разам са сваёй памочніцай вырашылі скрасці з фермы цяля. І гэта ў іх атрымалася, паведамляе Рэгіянальная газета са спасылкай на ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

24 сакавіка ў прыцемках яны загрузілі на машыну цяля, што важыла 104 кілаграмы і каштавала 423 рублі.

Аднак ад’ехаць далёка ў іх не атрымалася. Жанчын затрымалі супрацоўнікі аддзела барацьбы з эканамічнай злачыннасцю разам з ДАІ.

На загадчыцу завялі крымінальную справу, цялёнка вярнулі на ферму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0