У беларускай медыяпрасторы з'явіліся паведамленні, што міліцыя больш не будзе надглядаць сумкі пасажыраў мінскага метро. 

Пры гэтым робяцца спасылкі на пастанову Урада №234, дзе гаворыцца, што «пастановай са спісу ўпаўнаважаных на дагляд асабістых рэчаў асоб выключаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў».

Дык ці азначае гэта, што сумкі больш не будуць надглядаць?

Насамрэч не, бо міліцыя апошнія месяцы ўжо не займалася гэтай працай — сумкі ад пачатку года правярала спецыяльна створаная служба бяспекі метрапалітэна.

Для пасажыраў усё застаецца, як і было.

Проста юрыдычную базу канчаткова прывялі ў адпаведнасць з існуючай сітуацыяй. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0