Трагедыя адбылася 30 сакавіка ў 22.10 на чыгуначным перагоне Лазурная — Касцюкоўка.

Машыніст хуткаснага цягніка Мінск — Гомель, які пад'язджаў да абласнога цэнтра, заўважыў, як на параўнальна невялікай адлегласці ля чыгуначнага палатна вырасла постаць чалавека, ён хутка лёг і паклаў на рэйкі галаву. З боку машыніста былі прыняты ўсе неабходныя ў такіх сітуацыях дзеянні, але пазбегнуць трагедыі з-за блізкай адлегласці не ўдалося. Хлопец загінуў.

Была ўстаноўлена асоба маладога чалавека, які здзейсніў такі неадэкватны ўчынак, перадае sb.by. У чэрвені яму споўнілася б 22 гады. Ён жыў у Гомелі з бацькамі, нідзе не працаваў і не вучыўся, ні ў чым дрэнным не быў заўважаны, не меў праблем з праваахоўнымі органамі.

— Па факце здарэння праводзіцца праверка, падчас якой будуць высветлены матывы ўчынку загінулага, — распавёў Гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?