Фота Улада Швядовіча

Фота Улада Швядовіча

4 мая ў Мінскім гарадскім судзе калегія разгледзела касацыйную скаргу на вырак Святаславу Барановічу, асуджанаму на 3 гады за напад на міліцыянта. Барановіча ў суд не прывезьлі, хадайніцтва адвакаткі наконт гэтага адхілілі, піша Радыё Свабода.

Людзі ў зале сустрэлі пастанову словамі «Ганьба!» і «Фашысты».

Інцыдэнт адбыўся ў сакавіку 2017 года пасля «Марша недармаедаў» каля плошчы Бангалор. Святаслаў Барановіч, былы палітвязень, якому ў 2011 годзе прысудзілі ўмоўнае пакаранне за Плошчу-2010, заступіўся за актывістаў анархісцкага руху, якіх спрабавалі затрымаць «людзі ў цывільным» — міліцыянты бяз форменнай вопраткі.

Святаславу Барановічу, які адбіваў дэманстрантаў у агентаў у цывільным, далі 3 гады калоніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0