Увечары 3 мая ў Брэсцкай вобласці аднагадовая дзяўчынка трапіла ў бальніцу пасля падзення з акна. Пра гэта TUT.BY паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Па папярэдніх дадзеных, мама адцягнула ўвагу на некалькі секунд, калі дзяўчынка стаяла на крэсле каля адчыненага акна — дзіця выпала вонкі. Кватэра размешчана на першым паверсе, але ўнізе была бетонная дарожка.

«Стан дзіцяці стабільны, але цяжкі», — распавяла Ганчарова.

Следчыя адзначаюць: кожны год, асабліва ў вяснова-летні перыяд, у Беларусі рэгіструюцца дзясяткі выпадкаў падзення малых з вокнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0