У роліку некалькі бабуль сядзяць за сталом і разглядаюць фатаграфіі Дурава ў маладосці і цяпер, параўноўваючы яго твар з рысамі Уласава.
«Уласаў — здраднік наш ваеннага часу, і Дураў. Вы паглядзіце, як яны падобныя! Адзін твар», — прамаўляе адна з актывістак.
Увагу жанчын асабліва прыцягнулі вушныя ракавіны і залысіны: у іх яны разглядзелі «відавочна выяўленую агрэсію». Форма падбародка твараў і Дурава, і Уласава таксама навяла пенсіянерак на думку аб гвалце.
У выніку ўдзельніцы дыскусіі прыйшлі да высновы, што знешнасці асобы «ідэнтычныя» і назвалі гэта падабенства «генам здрады».