Венгрыя ўводзіць «спецыяльны міграцыйны падатак» у памеры 25%. Выплачваць яго будуць няўрадавыя арганізацыі, якія аказваюць падтрымку імігрантам, паведамляе euronews.com.

Пра гэта ў аўторак заявілі ў Міністэрстве нацыянальнай эканомікі Венгрыі. Калі закон уступіць у сілу і з якіх канкрэтна відаў дзейнасці будзе брацца падатак, у ведамстве не ўдакладнілі. Гэтымі адлічэннямі Будапешт спадзяецца кампенсаваць затраты дзяржбюджэту на барацьбу з незаконнай міграцыяй, якую актывізаваў урад Віктара Орбана.

Яшчэ адно таму пацвярджэнне — законапраект «Стоп Сорас». Галасаванне па ім венгерскі парламент правядзе ўжо ў сераду, не чакаючы высноў экспертаў Венецыянскай камісіі (cвае рэкамендацыі яна павінна апублікаваць у пятніцу). Заканадаўчая ініцыятыва, якую актыўна крытыкуюць праваабаронцы, уключае ў сябе забарону на дзейнасць арганізацыяў, звязаных з мільярдэрам Джорджам Сорасам, а таксама крымінальнае пакаранне НДА, якія займаюцца іміграцыяй у Венгрыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0