Украінскія вайскоўцы прасунуліся наперад на два кіламетры каля вёскі Жалабок у Луганскай вобласці і занялі новыя пазіцыі ў «шэрай зоне». Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Аперацыі аб'яднаных сілаў (ААС) у сераду, 20 чэрвеня, перадае korrespondent.net.

Адзначаецца, што для частак, якія абараняюцца на луганскім кірунку, гэтая задача была няпростай, паколькі праціўнік пастаянна вёў выведку і пачынаў агонь.

Па словах украінскіх вайскоўцаў, задача выконвалася на працягу двух тыдняў ва ўмовах абсалютнай утоенасці. УСУ не панеслі страт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0