Парламент Македоніі ратыфікаваў дамову з Грэцыяй пра перайменаванне краіны.

За пагадненне з Грэцыяй на пленарным пасяджэнні прагаласавалі 69 парламентарыяў (са 120 месцаў). Апазіцыйная «Дэмакратычная партыя за македонскае нацыянальнае адзінства» у знак пратэсту пакінула парламент і не брала ўдзел у працэдуры ратыфікацыі.

Пасля ратыфікацыі дагавора дакумент паступіць на подпіс прэзідэнта рэспублікі Георге Іванова, які раней заяўляў, што адмовіцца яго падпісваць, таму што ён супярэчыць канстытуцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?