Нацыянальная валюта Венесуэлы — суверэнны балівар, будзе дэнамінаваная і прывязаная да венесуэльскай крыптавалюты Petro з 20 жніўня, заявіў прэзідэнт краіны Нікалас Мадура.

Мадура распавёў, што абноўлены балівар страціць пяць нулёў. Паводле яго слоў, прывязка да крыптавалюты дазволіць стабілізаваць фінансавую сітуацыю ў краіне.

Са студзеня 2017 года па студзень 2018 года-га інфляцыя ў краіне перавысіла 4000%, а ў лютым яе паказчык склаў больш за 6000%. Тады ж Bloomberg чацвёрты раз запар назваў Венесуэлу краінай з самай «няшчаснай» эканомікай у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0