Pogotowie Ratunkowe w Przemyślu

Pogotowie Ratunkowe w Przemyślu

Аўтобус з украінцамі, які вылецеў з трасы ў Польшчы, рухаўся са значным перавышэннем хуткасці, паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на акруговую пракуратуру Пшэмысля.

На адрэзку, дзе адбылася аўтакатастрофа, дазволеная хуткасць руху — 30 км у гадзіну. Пры гэтым аўтобус вылецеў з трасы на хуткасці 70-80 км у гадзіну.

За рулём знаходзіўся грамадзянін Украіны, ён затрыманы. Экспертыза паказала, што кіроўца быў цвярозы.

«Папярэднія высновы сведчаць, што кіроўца спрабаваў пазбегнуць аварыі. Заўтра яго дапытае пракурор. <…> Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 1 да 10 гадоў», — цытуе радыёстанцыя паведамленне пракуратуры.

Аўтакатастрофа, у якой загінулі тры чалавекі, адбылася на нацыянальнай дарозе № 28 паміж гарадамі Санок і Пшэмысль у месцы, якое называюць «смяротным выгібам», паколькі там адбываецца мноства аварый. Кіроўца не справіўся з кіраваннем на небяспечным павароце, у выніку аўтобус вылецеў з дарогі і скаціўся са схілу.

У салоне знаходзіліся 54 чалавекі. Усе яны былі грамадзянамі Украіны. Тры чалавекі загінулі (дзве жанчыны і мужчына), астатнія былі шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені ў Пшэмысль, Леска і Санок. У пацярпелых дыягнаставалі пераломы, траўмы хрыбетніка і ўнутраных органаў, як мінімум у дзевяці з іх сур'ёзныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?